Аплата консульскага збора і паштовых паслугаў
Каб пазбегнуць разнастайных праблем Пасольства настойлівым чынам рэкамендуе па магчымасці падаваць і забіраць дакументы асабіста!
Банк: Banco Bilbao Vizcaya Argentaria
Нумар рахунку — ES73 0182 2251 0802 0158 8794
Атрымальнік: Пасольства Беларусі ў Іспаніі / Embajada de Belarús en España
Паштовы адрас Пасольства — calle Caleruega, 81, 2A, 28033, Madrid, España
1. Аплата консульскага збору праводзіцца шляхам пералічэння грашовых сродкаў на паказаны вышэй банкаўскі рахунак Пасольства.
Аплату неабходна ажыццяўляць у месяцы, у якім Вы плануеце звяртацца па ажыццяўленне консульскага дзеянні.
У абавязковым парадку ў прызначэнні плацяжу ўказваюцца прозвiшча (у лацінскай транскрыпцыі) і прызначэнне плацяжу, напрыклад: Ivanov, visado.
Прыклады найбольш частых дзеянняў:
1. віза — visado
2. пасведчанне на вяртанне — SNV
3. выпатрабаванне даведкі — spravka
4. абмен пашпарта — pasaporte
5. засведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка — firma
6. консульскі ўлік — KU
7. прастаўленне апастылю — apostil
Напрыклад, калі Вам неабходна аплаціць збор за сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка, Вы паказваеце сваё прозвішча (у лацінскай транскрыпцыі), firma Ivanov, firma
Тарыфы консульскіх збораў Вы можаце знайсці тут (глядзі спасылку)
Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі аб аплаце, у якіх не змяшчаюцца вышэйпаказаныя звесткі, Пасольствам НЕ ПРЫМАЮЦЦА
2. Аплата паштовых паслуг ажыццяўляецца на паказаны вышэй банкаўскі рахунак Пасольства.
Кошт зваротнай перасылкі (мацерыковая Іспанія) — 5,40 еўра
(Балеарскія астравы) — 7 еўра
(Канарскія астравы) — 12,5 еўра
У абавязковым парадку ў прызначэнні плацяжу ўказваюцца прозвiшча (у лацінскай транскрыпцыі) і прызначэнне плацяжу correo, напрыклад: Ivanov, correo
3. Аплата консульскага збору і зваротнай перасылкі адным плацяжом:
У чэку аб аплаце ўказваюцца прозвiшча (у лацінскай транскрыпцыі), консульскае дзеянне, пошта
Прыклад: Ivanov, SNV, correo
Пры накіраванні дакументаў па пошце, звесткі аб іх дастаўцы удакладняйце ў паштовай арганізацыі, паслугамі якой Вы скарысталіся. Пры гэтым, консульская служба не нясе адказнасці за працу паштовых службаў, перасылку дакументацыі і магчымыя праблемы з ёй, а таксама не ажыццяўляе кансультацый на прадмет дастаўкі дакументаў у Пасольства.