:

Часовы консульскі ўлік

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ:
Дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, калі не пазначана іншае, ПАВІННЫ быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на рускую (ці беларускую) мову, які выкананы і засведчаны у натарыяльнай канторы Рэспублікі Беларусь, або перакладчыкам, акрэдытаваным у Пасольстве Беларусі. За сведчанне подпісу перакладчыка спаганяецца консульскі збор.


Пастаноўка на консульскі ўлік грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які
зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Беларусі і часова знаходзіцца за межамі Беларусі.


З 1 студзеня 2019 года за пастаноўку на часовы консульскі ўлік консульскі збор НЕ СПАГАНЯЕЦЦА


Асоба, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе ў Пасольства:
1. заяву (па-руску, па-беларуску)
2. пашпарт заяўніка і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем прозвішча і імя
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
3. дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом)
4. дакумент, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве. Пры наяўнасці пасведчання на права жыхарства досыць яго неафіцыйнага перакладу
5. дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы (у Іспаніі — empadronamiento)

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў мэтах мінімізацыі часавых выдаткаў пры звароце ў Пасольства ўсе дакументы і іх копіі павінны быць раскладзены ў адпаведнасці з вышэйпрыведзеным спісам


Тэрмін знаходжання на КУ — на тэрмін часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, але не больш за 2 гады
 
Законны прадстаўнік асобы, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе ў Пасольства: 
1. заяву (па-руску, па-беларуску)
2. пашпарт непаўналетняга і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем прозвішча і імя
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
3. пашпарт законнага прадстаўніка і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем прозвішча і імя
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
4. два каляровых фотаздымка непаўналетняга, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом)
5. дакумент, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве. Пры наяўнасці пасведчання на права жыхарства досыць яго неафіцыйнага перакладу
6. дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання непаўналетняга на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы (у Іспаніі — empadronamiento)

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў мэтах мінімізацыі часавых выдаткаў пры звароце ў Пасольства ўсе дакументы і іх копіі павінны быць раскладзены ў адпаведнасці з вышэйпрыведзеным спісам


Тэрмін знаходжання на КУ — на тэрмін часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, але не больш за 2 гады

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці