:

Аб правядзенні прэзентацыі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мадрыдзе

12.06.2019 г.

     12 чэрвеня 2019 года ў г.Мадрыдзе, Іспанія прайшла прэзентацыя ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў г.Мінску. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Пасольствам Беларусі ў Іспаніі і Нацыянальным Алімпійскім камітэтам Іспаніі. Удзел у прэзентацыі ўзялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, органаў кіравання, сферы спорту, іспанскай і беларускай грамадскасці, СМІ.
     Звяртаючыся да прысутных, Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы адзначыў важнасць правядзення такой буйной спартыўнай падзеі, як ІІ Еўрапейскія гульні, у Беларусі, а таксама выказаў меркаванне, што гэты спартыўны форум прыцягне ўвагу да нашай краіны з боку як аматараў спорту, так і звычайных турыстаў, якія прыедуць у Беларусь у гэтыя дні.
      У сваім прывітальным слове кіраўнік Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Іспаніі Алехандро Бланко адзначыў высокі ўзровень гатоўнасці Беларусі да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама якасны ўзровень арганізацыйнай падрыхтоўкі мерапрыемства. А.Бланко пажадаў удзельнікам Гульняў поспехаў, а гледачам – задавальнення ад спартыўных спаборніцтваў.

         

На фота (л-п): А.Бланко, П.Пуставы, Н.Шэразадзішвілі

 

Падчас мерапрыемства прысутныя таксама змаглі азнаёміцца з інфармацыяй аб турыстычным патэнцыяле Беларусі. Значная ўвага была звернута на магчымасць уезду ў Беларусь без візы, асабліва ў межах правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.

На фота: П.Пуставы другі справа

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти