:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іспаніі П.Пуставога з главой дабрачыннай арганізацыі “Federación Pro Infancia de Chernobyl — España”

22.03.2019 г.

 

П.Пуставы, Н.Санчэс

 

22 сакавіка 2019 года ў Пасольстве Беларусі ў Іспаніі адбылася сустрэча Пасла Паўла Пуставога з кіраўніком дабрачыннай арганізацыі “Federación pro infancia Chernobyl — España”, спадарыняй Ніевэс Санчэс.

          Даведачна: асацыяцыя “Federación pro infancia Chernobyl — España” аб’ядноўвае іспанскія арганізацыі, якія займаюцца прыёмам на аздараўленне беларускіх дзяцей з тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

       Падчас гутаркі П.Пуставы падзякаваў іспанскім валанцёрам за іх дапамогу беларускім дзецям, а таксама падкрэсліў важнасць беларуска-іспанскага ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.

       Суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан праграм па аздараўленні беларускіх дзяцей у Іспаніі, а таксама планы па супрацоўніцтве ў дадзенай галіне на бліжэйшы перыяд.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти