:

Аб уручэнні П.Пуставым даверчых грамат

11.04.2019 г.

 

Кароль Іспаніі Філіп VI, Пасол Беларусі П.М. Пуставы

(фота Службы інфармацыі Каралеўскага дома Іспаніі)

 

11 красавіка 2019 года адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Іспаніі Паўлам Пуставым даверчых грамат Яго Вялікасці Каралю Іспаніі Філіпу VI. Цырымонія, падчас якой шэсць замежных паслоў уручылі даверчыя граматы, прайшла ў каралеўскім палацы г.Мадрыда.

Пасля ўручэння даверчых грамат адбылася размова іспанскага манарха з Паслом Беларусі П.Пуставым. Філіп VI з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў розных галінах узаемадзеяння, асабліва звярнуўшы ўвагу на высокі ўзровень развіцця сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі. Кароль Іспаніі падкрэсліў значную роль Беларусі як гаранта стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а таксама даў станоўчую адзнаку высілкам Беларусі ў справе ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

П.Пуставы ў сваю чаргу адзначыў, што падчас сваёй дыпламатычнай місіі прыкладзе ўсе намаганні для далейшага актыўнага развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Іспаніяй.

 

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти