:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іспаніі П.Пуставога ў МЗС Іспаніі

22.03.2019 г.

А.Саламон Перэс, П.М. Пуставы 

22 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Іспаніі Паўла Пуставога з Генеральным дырэктарам па справах Паўночнай Амерыкі, Усходняй Еўропы, Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна Міністэрства замежных спраў, Еўрапейска саюза і супрацоўніцтва Іспаніі Анай Саламон Перэс.

Падчас сустрэчы суразмоўцы зрабілі акцэнт на развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвума краінамі, у прыватнасці на правядзенні другога пасяджэння Сумеснай міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічнаму і прамысловаму супрацоўніцтву, якое плануецца ў гэтым годзе ў Мадрыдзе, Іспанія.

Іншымі тэмамі, якія абмяркоўваліся падчас гутаркі, сталі правядзенне чарговага раўнда беларуска-іспанскіх кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, актуальны стан раней дасягнутых дамоўленасцей, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, рэалізацыя праектаў у галіне гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іспаніяй.

Напрыканцы сустрэчы А.Саламон Перэс пажадала новаму Паслу Беларусі ў Іспаніі П.Пуставому поспехаў у выкананні яго дыпламатычнай місіі ў краіне.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти