:

Аб паказе кінастужкі “Брэсцкая крэпасць” у г.Мадрыдзе

17.05.2019 г.

       16 мая 2019 года ў г.Мадрыдзе адбыўся паказ фільма “Брэсцкая крэпасць”. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Пасольствам Беларусі і Пасольствам Расіі ў Іспаніі і прымеркавана да Дня Перамогі, а таксама 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
       Выступаючы перад сабранымі, Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы звярнуў увагу, што менавіта Беларусь, Брэсцкая крэпасць прыняла на сябе першы ўдар нямецкіх войск зранку 22 чэрвеня 1941 года. Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці быў высока ацэнены, і яна атрымала званне “Крэпасць-герой”, якое прысвойвалі гарадам, гераічна трымаўшым абарону падчас вайны.

       На паказе кінастужкі прысутнічалі супрацоўнікі пасольстваў Беларусі і Расіі, беларускія грамадзяне, якія пражываюць у Іспаніі, а таксама іспанцы, якія цікавяцца тэматыкай Вялікай Айчыннай вайны.

На фота (л-п) перакладчык, П.М. Пуставы, Э.Сакалоў

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти