:

Аб правядзенні беларуска-іспанскіх кансультацый па консульскіх пытаннях

27.05.2019 г.

     27 мая 2019 года ў г.Мадрыдзе адбыліся першыя за гісторыю двухбаковых беларуска-іспанскіх стасункаў кансультацыі па консульскіх пытаннях паміж знешепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Іспаніі.
        Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Аляксандр Хайноўскі, іспанскую – Генеральны дырэктар па справах іспанцаў замежжа і консульскіх пытаннях Хуан Дуартэ Куадрада. Суразмоўцы ўзаемна адзначылі высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іспаніяй.

Дэлегацыі Беларусі (злева) і Іспаніі (справа)

 

Парадак дня налічваў 10 пунктаў, сярод якіх – пытанні лібералізацыі візавага рэжыму з боку Беларусі, а таксама заключэння пагаднення з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, аказання консульска-прававой дапамогі, развіцця дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, дзейнасці ганаровых консулаў. Іспанская дэлегацыя была дэталёва праінфармавана аб парадку ўезда ў Беларусь падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў для іх удзельнікаў і гледачоў.
            Дасягнута дамоўленасць аб далейшым узаемадзеянні паміж консульскімі службамі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Іспаніі.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти