:

Аб правядзенні «Навагодняй ялінкі» для беларускіх дзяцей

22.12.2019 г.

   21 снежня 2019 года ў Пасольстве Беларусі ў Іспаніі ў сувязі з надыходзячымі святамі Калядаў і Новага года другі год запар прайшла “Навагодняя ялінка”, якая была арганізаваная для дзяцей прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пражываюць у Іспаніі.
   Як адзначыў Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы, звяртаючыся да прысутных, багацце Беларусі – гэта людзі, а ў асаблівасці дзеці. Важным з’яўляецца захаванне традыцый, культуры, а таксама яе перадача новаму пакаленню. Пасол Беларусі скарыстаўся нагодай, каб павіншаваць беларусаў Іспаніі з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі.
   Падчас мерапрыемства дзяцей чакалі конкурсы, забаўляльная праграма і сюрпрызы.
   Па меркаванні Пасла Беларусі, праца з беларускай дыяспарай за мяжой з’яўляецца адным з важных напрамкаў дзейнасці дыппрадстаўніцтваў. П.Пуставы выказаў упэўненасць, што правядзенне ў Пасольстве “Навагодняй ялінкі” стане добрай традыцыяй.

 



 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти