:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі П.М. Пуставога ў Сусветнай турысцкай арганізацыі

25.03.2019 г.

 

П.М. Пуставы, Х.А. Кабаль Санклементэ

 

25 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Іспаніі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі (далей – ЮНВТА) Паўла Пуставога з намеснікам Генеральнага сакратара  ЮНВТА Хаймэ Альберто Кабаль Санклементэ.

 

Суразмоўцамі адзначаны канструктыўны характар адносінаў па лініі “Беларусь-ЮНВТА”. П.Пуставы падзякаваў намесніку Генеральнага сакратара Арганізацыі за экспертную дапамогу з боку ЮНВТА ў справе развіцця турыстычнай галіны ў Беларусі. Пастаянны прадстаўнік Беларусі засяродзіў увагу на ўжо прынятых Беларуссю мерах, якія накіраваныя на рост колькасці замежных турыстаў: увядзенне і паспяховае функцыяніраванне 30-дзённага бязвізавага рэжыму знаходжання ў краіне, лібералізацыя візавай палітыкі, магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў (21-30 чэрвеня б.г.).

 

Х.А. Кабаль Санклементэ пазітыўна ацаніў высілкі Беларусі па развіццю турызму, а таксама выказаў упэўненасць, што прысутнасць Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНВТА з рэзідэнцыяй у Мадрыдзе дасць новы імпульс для развіцця стасункаў паміж нашай краінай і ЮНВТА. У прыватнасці, намеснік Генеральнага сакратара вылучыў найбольш важныя напрамкі працы Арганізацыі: інавацыйныя тэхналогіі ў турызме, распрацоўка новых адукацыйных праграм, далейшае заахвочванне краін-членаў да лібералізацыі візавай палітыкі і г.д.

 

Напрыканцы гутаркі суразмоўцы дамовіліся падтрымліваць працоўныя кантакты на рэгулярнай аснове.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти