Language

Главная Посольство Новости

Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

      2 ліпеня 2019 года ў г.Мадрыдзе прайшоў першы дыпламатычны прыём, прымеркаваны да галоўнага дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Незалежнасці, а таксама 75-й гадавіны вызвалення краіны ад намецка-фашысцкіх захопнікаў.
       У мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы і дыпламаты замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Іспаніі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзелавых колаў, іспанскай грамадскасці, а таксама беларускай дыяспары, якія пражываюць у Мадрыдзе.
          У сваім прывітальным слове да сабраных Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы адзначыў асаблівы сімвалізм таго, што сваё галоўнае свята Беларусь адзначае менавіта 3 ліпеня – у дзень вызвалення Мінска, сталіцы краіны, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
          Пасол Беларусі падкрэсліў дынамізм двухбаковых беларуска-іспанскіх стасункаў у розных галінах супрацоўніцтва: палітычным узаемадзеянні, эканоміцы, дагаворна-прававой і гуманітарный сферах. П.Пуставы адзначыў, што Іспанія і Беларусь маюць усе падставы для яшчэ большай актывізацыі працы па ўсім напрамкам.

На фота: П.Пуставы

 

Міністэрства замежных спраў, Еўрапейскага Саюза і супрацоўніцтва  Іспаніі прадставіла Генеральны дырэктар дэпартамента па справах Паўночнай Амерыкі, Усходняй Еўропы, Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна Ана Саламон Перэс. У сваёй прамове яна адзначыла высокі ўзровень беларуска-іспанскага супрацоўніцтва, узгадала візіты ў Іспанію кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі, падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў, удзел Беларусі другі год запар у турыстычнай выставе “ФІТУР” (г.Мадрыд, Іспанія), станоўчае развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў. А.Саламон павіншавала з паспяховым правядзеннем у Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў. Прадстаўнік іспанскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліла важнасць прызначэння першага Пасла Беларусі з рэзідэнцыяй у Мадрыдзе для далейшага паспяховага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іспаніяй.

На фота (л-п): А.Саламон перэс, П.Пуставы

Падчас прыёма прадстаўніцы беларускай дыяспары ў Іспаніі Веры Кухаравай была ўручана Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

На фота (л-п): П.Пуставы, В.Кухарава