:

Аб удзеле Пасла Беларусі П.Пуставога ў мерапрыемстве Сусветнай турысцкай арганізацыі

28.11.2019 г.

   28 лістапада 2019 года Пасол Беларусі ў Іспаніі, Пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТА) Павел Пуставы прыняў удзел у адмысловым мерапрыемстве для прадстаўнікоў замежных краін пры ЮНВТА, якое было арганізавана Сакратарыятам Арганізацыі.
   У сваёй прамове Генеральны сакратар ЮНВТА спадар Зураб Палалікашвілі распавёў аб выкананай за перыяд яго знаходжання на гэтай пасадзе працы, а таксама акрэсліў новыя мэты на будучыню.
   П.Пуставы і Генсек ЮНВТА падчас кароткай размовы абмеркавалі актуальны стан пытанняў парадку дня супрацоўніцтва па лініі “Беларусь-ЮНВТА”, у тым ліку плануемыя ў нашай краіне мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё турыстычнай сферы.

 

На фота (л-п): З.Палалікашвілі, П.Пуставы
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти