:

Аб адкрыцці беларускага стэнда на турыстычнай выставе “FITUR”

24.01.2019 г.

 

23 студзеня 2019 года ў г.Мадрыдзе адбылося адкрыццё міжнароднай турыстычнай выставы “FITUR”, якая праходзіць у сталіцы Іспаніі з 23 па 27 студзеня 2019 г.

У межах мерапрыемства быў адкрыты нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, якая ўжо другі год запар удзельнічае ва ўзгаданай выставе. З рэкламай турыстычных магчымасцей Беларусі на нацыянальным павільёне прадстаўлены шэраг турыстычных аператараў краіны. На інаўгурацыі стэнда прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства  Беларусі ў Іспаніі.

Адным з галоўных элементаў нацыянальнага беларускага стэнда стала тэматыка ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у г.Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 г.

Выстава, якая была адкрыта Каралём Іспаніі Філіпам VI, працягнецца да 27 студзеня.

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти