:

Аб правядзенні лекцыі Пасла Беларусі ў Іспаніі для іспанскіх студэнтаў

28.11.2019 г.

   27 лістапада Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы выступіў з лекцыяй перад студэнтамі універсітэта імя Караля Хуана Карласа (г.Мадрыд, Іспанія).
   Даведка: універсітэт імя Караля Хуана Карласа, заснаваны ў 1996 годзе, на сёняшні дзень з’яўляецца адной з вядучых установаў вышэйшай адукацыі ў Іспаніі і ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых універсітэтаў краіны.
   Лекцыя была прысвечаная зносінам паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. У сваёй прамове П.Пуставы распавёў прысутным аб гісторыі ўзаемаадносінаў паміж нашай краінай і ЕС, асабліва адзначыўшы станоўчы характар стасункаў, які назіраецца ў апошні час. Пасол Беларусі пацвердзіў прыхільнасць Беларусі адкрытаму і канструктыўнаму дыялогу паміж краінай і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па складаных пытаннях парадку дня.
   П.Пуставы адзначыў, што для Беларусі ЕС – другі знешнегандлёвы партнёр, і супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і гандлю з’яўляецца прынцыпова важным. Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Мадрыдзе падкрэсліў рост гандлёвага абароту з краінамі ЕС, які адзначаецца ў апошнія гады пры пазітыўным для Беларусі сальда знешняга гандлю з дадзеным інтэграцыйным аб’яднаннем.
   Пасля лекцыі адбылася размова студэнтаў з Паслом Беларусі ў фармаце «пытанне-адказ», падчас якой прадстаўнікі іспанскай моладзі даведаліся аб сумесных праектах, якія рэалізуюцца паміж Беларуссю і ЕС, а таксама аб актуальным стане двухбаковых беларуска-іспанскіх стасункаў.
   Пасольства хоча падзякаваць грамадзянцы Беларусі, выкладчыцы універсітэта імя Караля Хуана Карласа спадарыні Алесі Сліжавай, якая адначасова з’яўляецца прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі, за яе садзейнічанне ў правядзенні лекцыі.

 


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти