Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Сусветнай турысцкай арганізацыі
20.12.2019 г. 20 снежня 2019 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Іспаніі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТА) Паўла Пуставога з Дырэктарам дэпартамента Еўропы ЮНВТА спадарыняй Алясандрай Прыянтэ .
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў супрацоўніцтва па лініі “Беларусь — ЮНВТА”, а таксама развіццё галіны турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
У прыватнасці, Пасол Беларусі засяродзіў увагу на падрыхтоўцы міжнародной канферэнцыі па тэматыцы экалагічнага і агратурызму, правядзенне якой плануецца ў Беларусі ў першай палове 2020 года.
Па словах А.Прыянтэ, дадзены форум з’яўляецца адным з прыярытэтаў вядучай міжнароднай арганізацыі ў сферы турызму на наступны год. Прадстаўнік ЮНВТА выказала меркаванне аб важнасці практычнага вымярэння будучага міжнароднага мерапрыемства такога фармату, як канферэнцыя па аграэкатурызму.
А.Прыянтэ адзначыла добры і канструктыўны стан адносін паміж нашай краінай і ЮНВТА, а таксама запэўніла ў гатоўнасці Арганізацыі аказваць любую неабходную экспертную падтрымку Беларусі па пытаннях развіцця галіны турызму.
У якасці перспектыўных турыстычных напрамкаў, на развіццё якіх будзе скіравана ўвага ЮНВТА ў бліжэйшы час, А.Прыянтэ вылучыла медыцынскі і аздараўленчы турызм. П.Пуставы ў сваю чаргу распавёў суразмоўцы аб сучасных беларускіх установах аховы здароўя, якія аказваюць свае паслугі ў тым ліку і замежным турыстам. Дырэктар дэпартамента Еўропы выказала зацікаўленасць у вопыце Беларусі па развіццю медыцынскага турызму.
Іншым перспектыўным напрамкам А.Прыянтэ назвала спартыўны турызм. У сувязі з гэтым Пасол Беларусі адзначыў шэраг буйных спартыўных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне ў гэтым годзе, а таксама звярнуў увагу на правядзенне ў Беларусі ў 2021 годзе Чэмпіяната свету па хакеі.
Суразмоўцы абмеркавалі таксама пытанні магчымага падпісання “дарожнай карты” супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНВТА, а таксама ўдзелу Беларусі ў юбілейнай 40-й міжнароднай турыстычнай выставе “FITUR-2020”, якая пройдзе ў Мадрыдзе ў студзені наступнага года.
На фота (л-п): А.Прыянтэ, П.Пуставы, С.Карвао