:

Аб правядзенні Вечара беларускай культуры ў Іспаніі

13.04.2021 г.

9 красавіка 2021 г. у Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Вечар беларускай культуры”, прысвечанае 100-годдзю знакамітых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.

У культурным вечары прынялі ўдзел больш за 40 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Іспаніі і СМІ, грамадзяне Іспаніі, Украіны і Расіі. Для тых, кто не змог прыняць удзел, была арганізавана анлайн-трансляцыя мерапрыемства на старонцы Пасольства ў Facebook (https://fb.watch/4Q66HVxj2I/).

Вечар адбыўся дзякуючы беларускай дыяспары ў Іспаніі пры падтрымцы Усеіспанскай асацыяцыі беларусаў «EsBelarús», асацыяцыі “Культура без границ” і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці