:

Экспарт ААТ «МТЗ» у студзені-лістападзе 2021 года

06.12.2021 г.

Экспарт ААТ «МТЗ» у студзені-лістападзе 2021 года павялічыўся на 28,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Усяго за мяжу прададзена 33074 адзінкі тэхнікі.

Найбольш істотны тэмп росту паказалі краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу — 247,4%. Ільвіная доля паставак прыпала на Пакістан. Аб'ём экспарту ў краіны СНД павялічыўся на 53,1 працэнта, у тым ліку ў Расію амаль на 10 працэнтаў. Выраслі продажу і на еўрапейскім рынку — на 10, 2%.

І яшчэ адна лічба: у студзені-лістападзе Мінскі трактарны завод вырабіў больш за 30 тысяч адзінак тэхнікі. Такім чынам, прадпрыемства ўшчыльную наблізілася да аб'ёму вытворчасці 35 тысяч трактароў і машын за год.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці