:

Выдача даведак Пасольства для людзей, якія ўступаюць у шлюб

   Пры афармленні ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Certificado de capacidad matrimonial і Certificado de publicación de edictos, неабходных для заключэння шлюбу ў Іспаніі, заяўніком прадстаўляецца:


1. Заява (з указаннем адраса Вашага фактычнага пражывання і кантактнага тэлефона);
2. Пашпарт і яго копію:
•    старонка з фатаграфіяй,
•    старонка з руска-беларускім напісаннем прозвішча,
•    старонка са штампам аб прапісцы;
3. Від на жыхарства ў Іспаніі (пры наяўнасці) і яго копія (пры наяўнасці віду на жыхарства);
4. Арыгінал даведкі органаў ЗАГС Беларусі аб адсутнасці зарэгістраванага ў Беларусі шлюбу (праверка павінна ажыццяўляцца па ўсіх месцах жыхарства, пачынаючы з 18 гадоў) — для атрымання Certificado de capacidad matrimonial. Тэрмін дзеяння даведкі аб сямейным становішчы складае 1 год з дня выдачы.
Пратэрмінаваныя даведкі Пасольствам не прымаюцца.
5. чэк аб аплаце консульскага збору ў памеры 35 еўра (глядзі спасылку)

    Даведка:
   Certificado de capacidad matrimonial — даведка, якая пацвярджае адсутнасць якіх-небудзь абставін (зарэгістраванага шлюбу), якія перашкаджаюць заключэння шлюбу.
   Certificado de publicación de edictos — даведка, якая пацвярджае магчымасць у адпаведнасць з беларускім заканадаўствам заключаць шлюбы грамадзянам Рэспублікі Беларусь за мяжой (у Каралеўстве Іспанія), а таксама адсутнасць патрабавання аб публікацыі заяў аб намеры заключыць шлюб — “Publicación de edictos”
   Пры накіраванні дакументаў па пошце, накіроўваецца заява, копія пералічаных старонак пашпарта, копія віду на жыхарства.


 
Пры запыце двух даведак адначасова пад кожную даведку накіроўваецца / прадастаўляецца асобны пакет дакументаў.
  

   Пры запыце Certificado de capacidad matrimonial дадаткова накіроўваюцца копіі ўсіх старонак пашпарта, а таксама арыгінал даведкі з органаў ЗАГС.
  

  Даведкі афармляюцца на іспанскай або беларускай / рускай мове пры асабістым звароце ў консульскі аддзел пасольства або па пошце (просьба ўказваць мову выканання).


   За выдачу кожнай даведкі спаганяецца консульскі збор у памеры 35 еўра (глядзі спасылку
).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці