:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія былі ўсталяваны 13 лютага 1992 г.

Са снежня 2016 года пачаў працаваць офіс беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў г.Мадрыдзе (ва ўрачыстай цэрэмоніі прыняў удзел намеснік Міністра замежных спраў Шастакоў Я.А.).

Адкрыццё Пасольства Беларусі ў Іспаніі адбылося 31 мая 2018 г.

Пасол Беларусі ў Іспаніі Пуставы П.М. уручыў 11 красавіка 2019 г. даверчыя граматы Каралю Каралеўства Іспанія Філіпу VI.

Пасол Іспаніі ў Расіі традыцыйна акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.

20 мая 2019 г. Пасол Фернанда Вальдеррама Пареха ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнке.

У планы іспанскага боку ўваходзіць адкрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва з рэзідэнцыяй у г.Мінску.

У жніўні 2015 г. Альфонса Хурада Меса быў прызначаны ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Алікантэ.

У жніўні 2018 г. Крысціян Балселлс Навара прызначаны ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Барселоне.

Ганаровым консулам Каралеўства Іспанія ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Часнакоў А.Л.


30 сакавіка 2009 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Іспаніі М.Марацінаса, які быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам.

15-16 снежня 2009 г. адбыўся адказны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. ў Іспанію. Праведзены сустрэчы з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі М.Марацінасам.

У 2014 годзе адбыўся візіт у Іспанію беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь Снапковым М.Г. Прайшлі сустрэчы Снапкова М.Г. з Міністрам замежных спраў Іспаніі Х.Гарсіа Маргальо і Дзяржаўным сакратаром па пытаннях гандлю Міністэрства эканомікі Іспаніі Х.Гарсіа Лягасам.

У 2015 годзе Беларусь наведала іспанская парламенцкая дэлегацыя ў складзе дэпутата Кангрэса дэпутатаў Жордзі Чукла і сенатараў Аркадзіа Дзіяса Тэхера і Антоніа Гутьераса Ліманэса.

У ліпені 2017 года іспанская парламенцкая дэлегацыя на чале з дэпутатам Кангрэса дэпутатаў Хасэ Ігнасіа Санчесам Аморам наведала Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў 26 сесіі ПА АБСЕ.

У снежні 2016 г. адбыўся візіт у Іспанію дэлегацыі МЗС Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка Міністра Шэстакова Я.А. для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да пачатку дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Іспаніі. У рамках візіту праведзены кансультацыі паміж МЗС з Дзяржаўным сакратаром па замежных справах МЗС Іспаніі І.Ібаньесам.

Чарговы раўнд кансультацый паміж МЗС адбыўся ў траўні 2018 г. у Мадрыдзе на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанкі А.І. і Дзяржаўнага сакратара па еўрапейскіх справах Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Каралеўства Іспанія Хорхе Таледа Альбіньяна.

13 лютага 2017 годзе Беларусь і Іспанія адзначылі 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. У сувязі з юбілеем знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Іспаніі апублікавалі спецыяльныя камюніке.

15-16 лютага 2017 г. адбыўся візіт у Іспанію (г.Малага) Старшыні ДКНТ Беларусі Шуміліна А.Г., праведзены перамовы з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях даследаванняў, развіцця і інавацый Міністэрства эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Іспаніі Кармэн Вела Ольма, мэрам г.Малага Франсіска дэ ла Торэ Прадас.

13-15 чэрвеня 2017 г. адбыўся візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у Іспанію. Праведзены перамовы з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Каралеўства Іспанія Альфонса Дасцісам Кеседа, адбыліся сустрэчы са Старшынёй Сената Каралеўства Іспанія Піа Гарсія Эскудера, Дзяржаўным сакратаром па гандлю Іспаніі Марыяй Луіс Панселай, падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў.

16-17 студзеня 2018 г. адбыўся візіт у Іспанію (г.Мадрыд) Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Шамко А.І. (прыняў удзел у рабоце беларускай дэлегацыі на міжнароднай турыстычнай выставе «FITUR 2018», правёў перамовы з Дзяржаўным сакратаром па турызму Міністэрства энергетыкі, турызму і лічбавага адміністравання Каралеўства Іспанія Мацільдай Пастар Асіан, з Генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Зурабам Палалікашвілі).

З 27 па 29 мая 2018 г. адбыўся візіт у Іспанію Міністра юстыцыі Беларусі Сліжэўскага А.Л., падчас якога праведзена сустрэча з Міністрам юстыцыі Іспаніі Рафаелем Катала Пола.

27 мая 2019 г. у г.Мадрыдзе адбыліся першыя кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях на ўзроўні начальнікаў адпаведных упраўленняў.

З 21 па 25 ліпеня 2019 г. у г.Мадриде знаходзілася дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з мэтай вывучэння вопыту праваахоўных органаў Іспаніі ў сферы выяўлення правапарушэнняў.

З 19 па 22 лістапада 2019 г. адбыўся візіт дэлегацыі Мінгарвыканкама на чале з намеснікам Старшыні Крэпаком А.П. у г.Барселону.

З 9 па 12 снежня 2019 г. Мiнiстр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Худык А.П. у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па клімаце «СОР-25» у г.Мадриде.

Прадстаўнікі Іспаніі ў якасці міжнародных назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ і ПА АБСЕ прынялі ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі 17 лістапада 2019 года.

24 сакавіка 2020 г. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І. накіравала ў адрас Старшыні Сената Парламента Каралеўства Іспанія Марыі Пілар Льоп Куэнкі ўрадавую тэлеграму са словамі падтрымкі Парламенту і іспанскаму народу ў барацьбе з распаўсюджваннем пандэміі каранавіруса.

3 красавіка 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макей У.У. накіраваў у адрас Міністра замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Каралеўства Іспанія Аранчы Гансалес Лайя пасланне са словамі салідарнасці і падтрымкі ў сувязі з сітуацыяй вакол распаўсюджвання каранавіруса ў Іспаніі.

4 чэрвеня 2020 г. па ініцыятыве іспанскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Каралеўства Іспанія Аранчай Гансалес Лайя. Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб мерах, якія прымаюцца ў Беларусі і Іспаніі па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Міністры зрабілі акцэнт на развіцці беларуска-іспанскага палітычнага дыялогу і на асноўных напрамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС.

19 жніўня 2020 г. па ініцыятыве іспанскага боку адбылася чарговая тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Каралеўства Іспанія Аранчай Гансалес Лайя. Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб сітуацыі, якая складваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння.

30 лістапада 2020 г. Мiнiстр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Кавальчук С.М. па запрашэнні іспанскага боку прыняў удзел у міжнароднай відэаканферэнцыі, прысвечанай тэме аднаўлення міжнароднага турызму «Setting the Recovery of International Tourism into Action», якая адбылася ў г. Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (Канарскія астравы). Арганізатарам канферэнцыі выступіла Урад Іспаніі і Сусветная турысцкая арганізацыя.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці