:

Турыстычная выстава АДПАЧЫНАК-2023

Запрашаем да ўдзелу ў найбуйнейшай турыстычнай выставе Беларусі — АДПАЧЫНАК-2023!

АДПАЧЫНАК-2023 — гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Удзельнікі і наведвальнікі выставы маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.

Прапануем вам азнаёміцца з Прэзентацыяй выставы АДПАЧЫНАК-2023 і паспяшацца падаць заяўку на ўдзел у мерапрыемстве па электроннай пошце tourfair@belexpo.by альбо нумару тэлефона +375 29 889 56 63

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці