:

Аплата консульскіх паслуг і зваротнай перасылкі дакументаў па пошце

Банкаўскія звесткі:

Банк: Banco Bilbao Vizcaya Argentaria

Нумар рахунку: ES73 0182 2251 0802 0158 8794

Атрымальнік: Embajada de Belarús en España

Паштовы адрас Пасольства: calle Caleruega, 81, 2A, 28033, Madrid, España

Аплата консульскага збору і зваротнай перасылкі па пошце ажыццяўляецца шляхам пераліку грашовых сродкаў на згаданы вышэй банкаўскі рахунак Пасольства ў месяцы, у якім Вы плануеце звяртацца для ажыццяўленне консульскай паслугі.

У абавязковым парадку ў прызначэнні плацяжу ўказваюцца прозвiшча (у лацінскай транскрыпцыі) і прызначэнне плацяжу, напрыклад: Marquez, visado.

Прыклады:

 — віза — visado;

 — пасведчанне на вяртанне — SNV;

 — выпатрабаванне даведкі — spravka;

 — абмен пашпарта — pasaporte;

 — засведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка — firma;

 — консульскі ўлік — KU;

 — прастаўленне апастыля — apostil.

З тарыфамі консульскіх збораў Вы можаце азнаёміцца ​​па спасылцы.

Звяртаем Вашу ўвагу, што чэкі аб аплаце, у якіх не змяшчаюцца вышэйпаказаныя звесткі, Пасольствам не прымаюцца.

Кошт зваротнай перасылкі дакументаў па пошце:

мацерыковая Іспанія — 5,40 еўра;

Балеарскія астравы — 7 еўра;

Канарскія астравы — 12,5 еўра.

У абавязковым парадку ў прызначэнні плацяжу ўказваюцца прозвiшча (у лацінскай транскрыпцыі) і прызначэнне плацяжу “correo”, напрыклад: Marquez, correo.

У выпадку неабходнасці аплаты консульскай паслугі і зваротнай перасылкі адным плацяжом, гэта неабходна ўказваць у чэку аб аплаце. Напрыклад: Ivanov, SNV, correo.

Пры накіраванні дакументаў па пошце, звесткі аб іх дастаўцы ўдакладняйце ў паштовай арганізацыі, паслугамі якой Вы скарысталіся. Пры гэтым, консульская служба не нясе адказнасці за працу паштовых службаў, перасылку дакументацыі і магчымыя праблемы з ёй, а таксама не ажыцяўляе кансультацый у дачыненні да дастаўкі дакументаў у Пасольства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці