Даведкі Пасольства для заключэння шлюбу ў Іспаніі
Пры афармленні ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Certificado de capacidad matrimonial і Certificado de publicación de edictos, неабходных для заключэння шлюбу ў Іспаніі, заяўнік прадстаўляе:
♦ Заяву (з указаннем адраса Вашага фактычнага пражывання і кантактнага тэлефона);
♦ Пашпарт і копіі наступных старонак пашпарта:
♦ старонка з фатаграфіяй,
♦ старонка з руска-беларускім напісаннем прозвішча, імя, імя па бацьку,
♦ старонка са штампам аб адрасе рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
♦ Від на жыхарства ў Іспаніі (пры наяўнасці) і яго копія;
♦ чэк аб аплаце консульскага збору ў памеры 35 еўра;
Для атрымання Certificado de capacidad matrimonial дадаткова прадастаўляюцца:
♦ арыгінал і копія даведкі органаў ЗАГС Рэспублікі Беларусь аб адсутнасці зарэгістраванага ў Беларусі шлюбу (праверка павінна ажыццяўляцца па ўсіх месцах жыхарства, пачынаючы з 15 гадоў). Тэрмін дзеяння даведкі аб сямейным становішчы складае 1 год са дня выдачы. Пратэрмінаваныя даведкі Пасольствам не прымаюцца.
♦ копіі ўсіх старонак пашпарта.
Certificado de capacidad matrimonial - даведка, якая пацвярджае адсутнасць абставінаў (зарэгістраванага шлюбу), якія перашкаджаюць заключэнню шлюбу.
Certificado de publicación de edictos — даведка, якая пацвярджае магчымасць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам заключаць шлюбы грамадзянам Рэспублікі Беларусь за мяжой (у Каралеўстве Іспанія), а таксама адсутнасць патрабавання аб публікацыі заяў аб намеры заключыць шлюб — Publicación de edictos''.
Даведкі афармляюцца на іспанскай або беларускай/рускай мове (просьба ўказваць неабходную мову).
За выдачу кожнай даведкі спаганяецца консульскі збор у памеры 35 еўра.