:

Апастыль праз Пасольства

На падставе артыкулаў 2 і 3 Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 гады, дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц Канвенцыі, з'яўляюцца сапраўднымі ў іншай краіне-удзельніцы без консульскай легалізацыі пры ўмове прастаўлення на іх апастыль .
Звяртаем Вашу ўвагу, што на пашпарты апастыль НЕ прастаўляецца.

Апастыль сведчыць сапраўднасць подпісу, якасць, у якім выступала асоба, якая падпісала дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасць пячаткі або штампа, якімі змацаваны гэты дакумент.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць аформіць апастыль праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Гэта магчыма, калі дакумент, выдадзены ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў заяўніка за мяжой, а яго вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выклікае складанасці.

У гэтым выпадку заяўнік звяртаецца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь асабіста, альбо накіроўвае дакументы па пошце:

1. Заява (з указаннем Вашага адрасу і кантактнага тэлефона)
2. Арыгінал дакумента, на якім неабходна праставіць апастыль, а таксама яго копію
3. Пашпарт і копію наступных старонак:
 — старонка з фатаграфіяй
 — старонка з руска-беларускім напісаннем прозвішча і імя
 — старонка са штампам аб прапісцы
4. пацверджанне аплаты (35 еўра). Аплата консульскага збору — глядзі спасылку

Пры накіраванні дакументаў па пошце прадастаўляюцца копіі пералічаных дакументаў (сам пашпарт па пошце не накіроўваецца).

Пасля гэтага арыгінал дакумента па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе на яго прастаўляецца апастыль. Дакумент з апастылем па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў адпаведнае дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову, дзе яго можа атрымаць заяўнік.

Тэрмін прастаўлення апастыль ў Рэспубліцы Беларусь складае 1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — 15 дзён.

C улікам неабходнасці перасылкі дакументаў у Рэспубліку Беларусь і назад агульны тэрмін для атрымання заяўнікам дакумента з прастаўленым на ім апастылем складае прыкладна 3-4 месяца.

Тэрмін дзеяння апастыля адпавядае тэрміну дзеяння дакумента, на якім прастаўляецца апастыль.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці