Консульскі ўлік
На пастаянны консульскі ўлік прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь:
* якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае жыхарства за мяжу і якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў дзяржавы знаходжання.
* грамадзяне Рэспублікі Беларусь, часова выехалі з Беларусі і пасля аформілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь дакументы аб пакіданні на пастаяннае жыхарства за мяжой.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь дакументы аб пакіданні на пастаяннае жыхарства за мяжой, прымаюцца на консульскі ўлік толькі пасля атрымання пашпарта серыі РР.
На часовы консульскі ўлік прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол на пражыванне ад афіцыйных органаў краіны знаходжання і часова выехалі з Рэспублiкi Беларусь на тэрмін не менш за шэсць месяцаў:
* для працы за мяжой па доўгатэрміновых кантрактах, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях — на тэрмін дзеяння кантракта;
* для навучання, праходжання практыкі ці стажыроўкі ў навучальных установах і арганізацыях — на перыяд навучання;
* для працяглага лячэння — на час лячэння;
* якія маюць дазвол на жыхарства ад афіцыйных уладаў (напрыклад, якія выйшлі замуж).
Максімальны тэрмін пастаноўкі на часовы ўлік — не больш за 2 гады.