:

Аб ускладанні кветак да месца пахавання іспанскага лётчыка А.Арыяса

05.07.2022 г.
Напярэдадні нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь дыпламаты Пасольства ўсклалі кветкі да месца пахавання ўдзельніка вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Антоніа Арыяса.
 
А.Арыяс нарадзіўся ў 1915 г. у Мадрыдзе і у гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі ваяваў у складзе рэспубліканскага войска ў якасці лётчыка-знішчальніка. У 1939 годзе эміграваў у СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны абараняў Маскву і Ленінград. Будучы камандзірам эскадрыллі ў складзе 439-га знішчальнага авіяпалка, разам з іншымі іспанскімі лётчыкамі ўдзельнічаў у аперацыі «Баграціён», у тым ліку ў баявых дзеяннях непасрэдна пад Мінскам. Быў неаднаразова паранены. Баявую кар'еру скончыў ва Усходняй Прусіі ў 1944 годзе ў званні маёра. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней, медалямі. Пасля дэмабілізацыі жыў у Баранавічах, потым у Мінску, дзе працаваў на паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа. Вярнуўся ў Іспанію пасля распаду СССР. Памёр у Мадрыдзе ў 1993 годзе. Аўтар кнігі мемуараў «У вогненным небе» (выдадзена ў Беларусі ў 1988 годзе, у 1995 годзе выйшла ў Іспаніі).
 
Пасольства выказвае шчырую падзяку за дапамогу родным А.Арыяса, адміністрацыі сярэдняй школы №22 горада Мінска, а таксама Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
 
Пры падрыхтоўцы дадзенай публікацыі выкарыстоўваліся інфармацыйныя матэрыялы Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», часопісаў «Авиация и время» і «Авиация и космонавтика».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці