:

Аб правядзенні літаратурна-музычнай вечарыны да 140-годдзя Я.Купалы

23.06.2022 г.

23 чэрвеня ў Пасольстве Беларусі ў Іспаніі прайшоў літаратурна-музыкальны вечар, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага песняра Янкі Купалы.

У сваёй прамове Часовы павераны ў справах Беларусі ў Іспаніі Сяргей Балашчанка падкрэсліў асабісты ўнёсак Янкі Купалы ў фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя, адзначыў яго ролю ў папулярызацыі багатай гістарычна-культурнай спадчыны беларускага народа. Гасцям вечара была прадстаўлена прэзентацыя аб жыццёвым і творчым шляху нашага знакамітага земляка, падрыхтаваная пры дапамозе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Прагучалі найбольш вядомыя вершы паэта на беларускай, рускай і іспанскай мовах.

Асобнае месца падчас мерапрыемства было нададзена знаёмству з гісторыяй паходжання і традыцыямі правядзення аднаго з самых прыгожых беларускіх абрадавых святаў – Купалля. Гэтай тэматыцы былі прысвечаны шматлікія музычныя нумары, а таксама прэзентацыя беларускіх народных строяў у бліскучым выкананні юных ўдзельнікаў вечара.

На прыканцы мерапрыемства быў праведзены дабрачынны аукцыён і збор сродкаў на лячэнне маленькага беларуса Рамана Анціхевіча (https://m.facebook.com/profile.php?id=100069605886194).

Пасольства Беларусі выказывае самую шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы літаратурна-музычнага вечара, і запрашае на новыя сустрэчы!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці