:

Конкурс дзіцячага малюнка

05.06.2023 г.
Конкурс малюнка ў фармаце плэнэра пад назвай “Я малюю Беларусь!” адбыўся ў Пасольстве Беларусі ў Мадрыдзе 3 чэрвеня.
 
Юныя мастакі разам з бацькамі спаборнічалі ва ўвасабленні маляўнічых краявідаў, гістарычных помнікаў і папулярных сімвалаў нашай краіны. Пераможцам дасталіся каштоўныя прызы, а ўсім астатнім – прыгатаваныя самімі удзельнікамі стравы беларускай і іспанскай кухні.
 
Напярэданні мерапрыемства ў Пасольстве таксама адбылася сустрэча з вучнямі сярэдняй школы “Хойфе” (Colegio Joyfe) горада Мадрыда, падчас якой дыпламаты распавялі юным гасцям аб гісторыі, культуры і турыстычных мясцінах Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці