Адносіны ў сферы культуры і адукацыі
У рамках развіцця беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў галіне культуры Пасольствам праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і гісторыі сярод іспанскага грамадства, у прыватнасці, з моманту адкрыцця Пасольства (2018 г.) Пасольствам былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
♦ прэзентацыя ў Ганаровым консульстве Беларусі ў г.Алікантэ кнігі перакладаў твораў М.Багдановіча на іспанскую мову «Згукі маёй Бацькаўшчыны», выдадзенай у Мадрыдзе пры садзейнічанні Пасольства і МЗС Беларусі. Пераклады былі зроблены іспанскай грамадзянкай А.Эспіносай Руіс, якая паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю на факультэце філалогіі мадрыдскага універсітэта Камплутэнсэ па тэме «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэккера».
♦ канцэрт музычнага калектыву з г.Гродна ў рамках цэрэмоніі ўрачыстага адкрыцця офіса Пасольства Беларусі ў Іспаніі для гасцей дыппрадстаўніцтва.
♦ канцэрт беларускіх музыкаў для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў мэрыі мадрыдскага муніцыпалітэта Санчынарра.
♦ акцыя «Заспяваем Гімн Беларусі разам», якая арганізуецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
♦ навагоднія ранішнікі для дзяцей прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пражываюць у г.Мадрыдзе.
♦ праект «Беларусь — Іспанія. Крок насустрач», у рамках якога былі праведзены лекцыя іспанскай мастачкі, выкладчыка факультэта выяўленчых мастацтваў універсітэта Гранады Аіксы Партэра аб асноўных тэндэнцыях развіцця сучаснага візуальнага і выяўленчага мастацтва для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
♦ выстава сучаснага выяўленчага мастацтва «NEFT_Ь and The Root», у рамках якой прадстаўлены творы-інсталяцыі сучаснай беларускай мастачкі Алены Толабавай (г.Віцебск) і сучаснай іспанскай мастачкі Аіксы Партэра (г.Малага) (выстава адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь 10 верасня 2018 г.). З 10 снежня 2018 г. па 14 студзеня 2019 г. праект выстаўляўся ў Віцебскім цэнтры сучасных мастацтваў;
♦ канцэрт іспанскага джаз-бэнда «Eliseo Lloreda Quintet» (г.Малага) і тэатра фламенко «Fran Chafino y su cuadro Flamenco» (Тэнэрыфэ) у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
♦ фотавыстава «Беларусь — Іспанія: дружба, народжаная ў баях. 1936-1945 гг.», экспазіцыя якой была праведзена ў г.Мадрыдзе, г.Барселоне і г.Лерыдзе.
♦ умесны паказ Пасольствам Беларусі ў Іспаніі і Пасольствам Расіі ў Іспаніі кінастужкі «Брэсцкая крэпасць».
♦ сумесная з цэнтрам «Рассупрацоўніцтва» выстава ў г.Мадрыдзе, прысвечаная беларускаму і расійскаму кнігадрукаванню ў рамках святкавання Дзён славянскага пісьменства. У рамках экспазіцыі былі, у прыватнасці, прадстаўлены факсімільныя выданні кніг Бібліі Ф.Скарыны, кнігі «Буквар» і іншыя выданні пра гісторыю і культуру Беларусі.
♦ канцэрт іспанскага тэатра фламенка пад кіраўніцтвам вядомага іспанскага харэографа Ф.Чафина.
♦ лекцыя Пасла Беларусі ў Іспаніі Пуставога П.М. перад студэнтамі мадрыдскага універсітэта імя Караля Хуана Карласа.
Супрацоўніцтва Беларусі і Іспаніі ў галіне адукацыі, у першую чаргу, заключаецца ў шэрагу міжвузаўскіх пагадненняў, падпісаных вядучымі навучальнымі ўстановамі Беларусі і Іспаніі, у тым ліку ў рамках праграмы «Erasmus +»:
Іспанія: Універсітэт Кадзіса, Універсітэт Мурсіі, Універсітэт Алікантэ, Універсітэт Дэуста (г.Бильбаа), Універсітэт Алкалы, Універсітэт Кордабы, Універсітэт Гранады, Універсітэт Вальядаліда, Універсітэт Касцілья-Ла Манча, Універсітэт М.Эрнандэса (г.Эльчэ), Універсітэт Леона, Універсітэт Авьеда;
Беларусь: Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Янкі Купалы.
Акрамя вышэйпералічаных вышэйшых навучальных устаноў падтрымліваюцца кантакты з Дыпламатычнай акадэміяй Каралеўства Іспанія, універсітэтам Камплутэнсэ, універсітэтам Хуана Карласа Першага, Мадрыдскім політэхнічным універсітэтам і іншымі.
У сярэдзіне 2020 г. актыўным прадстаўніком беларускай дыяспары і дырэктарам вучэбна-кансультацыйнага моўнага цэнтра “Linguolandia” С.Яськовай была запушчана анлайн-школа навучання іспанскіх дзяцей па беларускай праграме школьнай адукацыі, якая атрымала пазітыўны водгук сярод іспанскай моладзі.
Пасольствам падтрымліваюцца актыўныя кантакты з беларускай дыяспарай у Іспаніі, аб'яднанне якіх «ESBELARUS» у 2019 годзе было зарэгістравана Міністэрствам унутраных спраў Іспаніі.