:

Аб удзеле ў мерапрыемстве з нагоды Дня Перамогі

09.05.2019 г.

       9 мая 2019 года Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы прыняў удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое адбылося на могілках Фуэнкараль у г.Мадрыдзе, Іспанія. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел паслы і дыпламаты з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана і Узбекістана. П.Пуставы ўсклаў вянок да помніка савецкім салдатам, якія загінулі падчас Грамадзянкай вайны ў Іспаніі.
         Пасол Беларусі ў сваёй прамове павіншаваў прысутных са святам Перамогі, адзначыўшы, што ў гэтым годзе Беларусь святкуе 75-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. П.Пуставы звярнуў увагу, што падчас Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, і што памяць аб вайне і Вялікай Перамозе захоўваецца ў кожнай беларускай сям’і.

 

На фота — П.М. Пуставы — другі справа

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти