:

Аб некаторых асаблівасцях самаізаляцыі для грамадзян, якія прыязжаюць у Рэспубліку Беларусь

04.04.2020 г.

   Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка б.г. (тэкст можна ўбачыць тут) для асобаў, якія прыбываюць у Беларусь з шэрагу краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі захворвання на каранавірусную інфекцыі COVID-19, у тым ліку з Каралеўства Іспанія, прадугледжаны 14-дзённы тэрмін самаізаляцыі ў хатніх умовах з моманту прыбыцця ў Беларусь.
   Дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на супрацоўнікаў дыпламатычных і консульскіх установаў і членаў із сямей, членаў афіцыйных дэлегацый, кіроўцаў аўтамабільных транспартных сродкаў, якія выконваюць міжнародныя рэйсы па перавозцы грузаў, а таксама на іншаземцаў, якія вяртаюцца транзітам праз Беларусь да месца свайго жахарства.

   Вось некаторыя правілы паводзінаў пры самаізаляцыі:
   — нельга пакідаць месца пражывання (знаходжання), наведваць месцы працы (вучобы), крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці;
   — трэба карыстацца паслугамі інтэрнэт-магазінаў для набыцця прадуктаў харчавання і тавараў;
   — неабходна выконваць гігіенічныя патрабаванні: старанна мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд альбо карыстацца антысептыкам для апрацоўкі рук, а аднаразовыя насавыя хусткі або сурвэткі утылізаваць ў закрыты смеццевы кантэйнер або пластыкавы пакет;
   — у выпадку пагаршэння стану здароўя (павышэнне тэмпературы цела да 37 градусаў і вышэй, кашаль) трэба звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу, патэлефанаваўшы па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS-паведамленне. Пры гэтым трэба паведаміць пра сваё знаходжанне ў краінах, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 і пра знаходжанне ў самаізаляцыі.

   У выпадку, калі вы не можаце зннайсці адказаў на пытанні ў гэтым артыкуле, раім звярнуццца по тэлефоне “гарачай лініі” Дзаржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі +375172162612 альбо на іх вэб-старонку: https://gpk.gov.by/

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти