:

Аб удзеле П.Пуставога ва ўрачыстасцях з нагоды нацыянальнага свята Іспаніі

12.10.2019 г.

   12 кастрычніка 2019 года Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да галоўнага дзяржаўнага свята краіны, — Дня іспанскай нацыі.
   Раніцай у Мадрыдзе прайшоў ваенны парад, у межах якога адбылася цырымонія ўшанавання сцяга Іспаніі. На мерапрыемстве прысутнічаў Кароль Іспаніі Філіп VI, вышэйшае кіраўніцтва краіны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, узброеных сіл Іспаніі, мясцовыя жыхары.
   У гэты ж дзень Пасол Беларусі прыняў удзел у прыёме ад імя Караля Іспаніі Філіпа VI. Падчас размовы з іспанскім манархам П.Пуставы перадаў віншаванні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды нацыянальнага свята Іспаніі.
   На прыёме ў Каралеўскім палацы ў Мадрыдзе прысутнічалі члены іспанскай каралеўскай сям’і, кіраўніцтва Іспаніі, паслы замежных краін, а таксама прадстаўнікі іспанскай грамадскасці.

 

   

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти