:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі

08.07.2019 г.

     8 ліпеня 2019 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Іспаніі Паўла Пуставога з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі спадарыняй Анай Сантос Арамбуро.
   Пасол Беларусі распавёў пра гісторыю і сучаснасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пра важныя юбілеі гісторыі беларускага кнігадрукавання, якія адзначаліся ў мінулыя гады, у прыватнасці пра 500-годдзе з дня выдання першай кнігі Ф.Скарыны, а таксама 400-годдзе выдання першага Буквара.  
     А.Сантос узгадала свае перамовы з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама падкрэсліла адкрытасць установы, якую яна ўзначальвае, да супрацоўніцтва з беларускімі калегамі.
    Падчас сустрэчы суразмоўцы акрэслілі шэраг напрамкаў для супрацоўніцтва ў межах гуманітарнага ўзаемадзеяння.

На фота (л-п): А.Сантос Арамбуро, П.Пуставы

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти