:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Генеральным сакратаром ЮНВТА

20.08.2019 г.

      20 жніўня 2019 года ў г.Мадрыдзе адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Іспаніі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі (далей – ЮНВТА) Паўла Пуставога з Генеральным сакратаром ЮНВТА Зурабам Палалікашвілі.
     Генеральны сакратар ЮНВТА, які наведаў Беларусь з нагоды закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў і правёў шэраг перамоваў з кіраўніцтвам краіны, адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Гульняў.
     На думку кіраўніка буйнейшай арганізацыі сістэмы ААН ў галіне турызму, правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў стала вялікім поспехам для Беларусі. З.Палалікашвілі падкрэсліў, што Беларусь і Мінск у прыватнасці маюць добра развітую інфраструктуру для правядзення буйных спартыўных мерапрыемстваў.

    Працягваючы тэму сувязі турызму і спорту, П.Пуставы праінфармаваў З.Палалікашвілі аб чарговым важным спартыўным мерапрыемстве, якое адбудзецца ў верасні гэтага года ў Беларусі, – легкаатлетычным матчы паміж зборнымі Еўропы і ЗША. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНВТА падкрэсліў, што для шэрагу ўдзельнікаў і гледачоў спаборніцтваў устаноўлены рэжым безвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь.  
     П.Пуставы таксама распавёў З.Палалікашвілі аб іншых кроках па спрашчэнні візавага рэжыму, у прыватнасці, аб стварэнні адзінай бязвізавай зоны “Брэст-Гродна” для грамадзян 73 краін свету.
     Падчас сустрэчы Генеральны сакратар ЮНВТА таксама пацвердзіў ідэю аб правядзенні ў Беларусі ў 2020 годзе міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага агратурызму.  

На фота (л-п): П.Пуставы, З.Палалікашвілі

Фота прадстаўлена Сакратарыятам ЮНВТА

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти