:

Абмен пашпарта серыі РР

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ:
Дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, калі не пазначана іншае, ПАВІННЫ быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на рускую (ці беларускую) мову, які выкананы і засведчаны у натарыяльнай канторы Рэспублікі Беларусь, або перакладчыкам, акрэдытаваным у Пасольстве Беларусі. За сведчанне подпісу перакладчыка спаганяецца консульскі збор.

Напрыклад, калі ў Вас ёсць пасведчанне аб шлюбе, нараджэнні дзіцяці, скасаванні шлюбу і да т.п., якое выдадзена ў Іспаніі, то на ім павінен быць прастаўлены апастыль (глядзі спасылку) і яно павінна быць перакладзена і натарыяльна заверана ў Рэспубліцы Беларусь альбо пераведзена акрэдытаваным пры Посольтсве перакладчыкам (глядзі спасылку) і натарыяльна заверана ў Пасольстве. За сведчанне подпісу перакладчыка спаганяецца консульскі збор у памеры 20 еўра за адзін дакумент.

Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, афармленне і абмен пашпарта ажыццяўляецца бясплатна.

З грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14 гадоў і болей, за афармленне і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь спаганяецца консульскі збор у памеры 40 еўра.

Тэрмін афармлення пашпарта складае каля 3-х месяцаў.


Пры абмене пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь заяўнік АСАБІСТА (для непаўналетніх грамадзян — іх законныя прадстаўнікі) прадстаўляе:

Для грамадзяніна, якi дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, зрасходвання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці


1. заява
2. арыгінал пашпарта, які падлягае абмену і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - з рускай / беларускім напісаннем імя і прозвішча
3. 4 фота заяўніка даўнасцю не больш за 3 месяцаў памерам 40 * 50 мм адным лістом ня разрэзаныя (глядзі спасылку)
4. арыгінал пасведчання аб нараджэнні заяўніка і яго копію
5. арыгінал пасведчання аб нараджэнні дзіцяці заяўніка і яго копія — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту
6. арыгінал пасведчання аб заключэнні шлюбу і яго копія — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе.
7. арыгінал пасведчання аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу і яго копія — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу
8. арыгінал пасведчання аб змене імя і яго копія — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку
9. Для беларускіх грамадзян, якія маюць адначасова грамадзянства Іспаніі — падаецца арыгінал і копія дакумента аб набыцці імі замежнага грамадзянства, які павінен мець апастыль і суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускую або беларускую)
10. Для беларускіх грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Іспаніі — арыгінал і копію дакумента, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве (permiso de residencia) — з адвольным перакладам на рускую (беларускую) мову
11. чэк аб аплаце консульскага збору ў памеры 40 еўра (глядзі спасылку)

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў мэтах мінімізацыі часавых выдаткаў пры звароце ў Пасольства усе дакументы і іх копіі павінны быць раскладзены ў адпаведнасці з вышэйпрыведзеным спісам.

Для грамадзяніна, якi не дасягнуў 14-гадовага ўзросту

1. арыгінал пашпарта законнага прадстаўніка непаўналетняга і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем імя і прозвішча
 - старошка са штампам аб рэгістрацыі ў Беларусі (пры наяўнасці)
2. Для законных прадстаўнікоў грамадзян, якія маюць адначасова грамадзянства Іспаніі — падаецца арыгінал і копія дакумента аб набыцці імі (ім) замежнага грамадзянства, які павінен мець апастыль і суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускую або беларускую)
3. Для законных прадстаўнікоў, якія маюць від на жыхарства ў Іспаніі — арыгінал і копію дакумента, які пацвярджае права законнага прадстаўніка непаўналетняга на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве (permiso de residencia) — з адвольным перакладам на рускую (беларускую) мову.
4. заяву
5. арыгінал пашпарта непаўналетняга, які падлягае абмену і копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй
 - з рускім / беларускім напісаннем імя і прозвішча
6. арыгінал пасведчання аб нараджэнні непаўналетняга і яго копія;
7. Для дзяцей, якія маюць адначасова замежнае грамадзянства — падаецца арыгінал і копія дакумента аб набыцці імі замежнага грамадзянства, пры адсутнасці грамадзянства — падаецца дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне і яго копія.
8. 4 фота непаўналетняга даўнасцю не больш за 3 месяцаў памерам 40 * 50 мм адным лістом ня разрэзаныя (глядзі спасылку)

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў мэтах мінімізацыі часавых выдаткаў пры звароце ў Пасольства усе дакументы і іх копіі павінны быць раскладзены ў адпаведнасці з вышэйпрыведзеным спісам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці